Навiны

Прафілактыка наркатычнай залежнасці і залежных паводзін

У сценах Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшоў рэгіянальны семінар «Прафілактыка наркатычнай залежнасці і залежных паводзін».
У якасці запрошаных гасцей выступілі: капітан міліцыі, старшы ўпаўнаважаны ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Брэсцкага аблвыканкама Міхалюк Павел Віктаравіч; кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Брэсцкай епархіі БПЦ, протаіерэй Яўген Ліхота; урач-псіхатэрапеўт УАЗ «Брэсцкі абласны наркалагічны дыспансер» Прэцкайла Уладзіслаў Ігаравіч.
Як гэта не парадаксальна, але праблема незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў была і застаецца адной з найважнейшых глабальных сусветных праблем. Наркотыкі руйнуюць жыццё не толькі тых, хто іх ужывае, але негатыўна ўплываюць і на асяроддзе. Яшчэ адным вынікам выкарыстання псіхаактыўных рэчываў з'яўляецца павышэнне злачыннасці.
Студэнты БрДТУ і навучэнцы філіяла БрДТУ «Політэхнічны каледж» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў падрыхтавалі матэрыялы і выступілі з дакладамі па заяўленай тэме.
Да ўдзелу ў семінары ў анлайн фармаце таксама далучыліся студэнты і работнікі філіяла БрДТУ «Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж», Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў