У рамках дзеючага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам і Аньхой Вэнда універсітэтам інфармацыйнай інжынерыі (Кітайская Народная Рэспубліка) адбыўся візіт дэлегацыі кіраўніцтва і выкладчыкаў партнёрскай ВНУ ў БрДТУ.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны розныя мадэлі ўзаемадзеяння, у прыватнасці, магчымасць стварэння сумесных магістарскіх праграм у галіне эканомікі і інфармацыйных тэхналогій. Дасягнутыя дамоўленасці зафіксаваныя ў дарожнай карце супрацоўніцтва, падпісанай рэктарам БрДТУ Каспяровічам Сяргеем Антановічам і першым прарэктарам кітайскай ВНУ Чжанам Суймэнам.