Навiны

I Рэспубліканскі маладзёжны патрыятычны форум «Цытадэль памяці»

20 чэрвеня 2024 года на плошчы Цырыманіялаў мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскага маладзёжнага патрыятычнага форуму «Цытадэль памяці».

Удзельнікамі форуму сталі больш за 140 студэнтаў і навучэнцаў з 29 універсітэтаў і каледжаў Беларусі, а таксама сямі расійскіх ВНУ — з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Пскова, Ноўгарада, Ялецка.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства — намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай, старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Мікалаевіч Лабадзінскі, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч, член Прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета ветэранаў, член Савета Рэспублікі VI склікання, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць герой» з 2012 па 2023 год Рыгор Рыгоравіч Бысюк.

«Вельмі важна, што мы пастаянна ў пошуку новых праектаў і мерапрыемстваў, якія дазваляюць захаваць нашу славянскую ідэнтычнасць, наш менталітэт. Я кажу пра гістарычную памяць – аснову ўсяго ў нашай дзяржаве ... У гэтыя гістарычныя дні я жадаю кожнаму з вас моцнага здароўя, міру і мірнага неба над нашымі дзяржавамі.
Хай гістарычная памяць прарасце ў розумах маладых людзей, і менавіта на яе аснове будуць стваральна будавацца нашы дзяржавы» ― адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай у прывітальнай прамове.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў Форуму мэр Брэста Сяргей Мікалаевіч Лабадзінскі падкрэсліў: «Брэсцкая крэпасць заўсёды была, ёсць і будзе невычэрпнай крыніцай патрыятызму. Будзе той цытадэллю памяці, якую мы павінны з вамі захаваць, для таго, каб гэтых жудасных ліхалеццяў 80 гадоў таму, калі ўступіла нямецкая фашысцкая армія на гэтую зямлю, ніколі не паўтарылася. Я хачу падзякаваць арганізатарам, бо гэта людзі, якія разумеюць сутнасць гэтай трагедыі. І наша з вамі задача сёння захаваць і перадаць гэта нашым будучым пакаленням».

У сваім выступленні рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч адзначыў важнасць і значнасць праводзімага мерапрыемства ў захаванні гістарычнай памяці, а таксама выказаў упэўненасць, што ўдзельнікі змогуць усталяваць новыя кантакты, абмяняцца вопытам і творчымі ідэямі.

Кожнаму ўдзельніку запомняцца пранікнёныя словы, сказаныя Рыгорам Рыгоравічам Бысюком аб неабходнасці захаваць і з гонарам пранесці памяць аб тых, хто цаной свайго жыцця абараніў мір на нашай зямлі.

Форум «Цытадэль памяці» праводзіцца ўпершыню ў Беларусі па ініцыятыве Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Брэсцкага гарвыканкама.

Для ўдзельнікаў падрыхтавана шырокая культурна-пазнавальная праграма. За тры дні знаходжання ў Брэсце госці форуму змогуць паўдзельнічаць у экскурсіі-квэсце па Брэсцкай крэпасці, наведаць вечар паэзіі і бардаўскай песні «Вогнішча памяці», прэм'ерны паказ дакументальнага фільма «Загадана жыць» і перасоўны музей «Цягнік Перамогі».

У ноч на 22 чэрвеня ўдзельнікі форуму прымуць удзел у мітынгу-рэквіеме «Памяці загінуўшых будзьце вартыя!», а раніцай стануць гледачамі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі абароны Брэсцкай крэпасці.

У рамках форуму ўдзельнікі таксама прадставяць свае праекты па некалькіх намінацыях:
• Лепшая навукова-даследчая работа «Подзвіг герояў пераможцаў», прысвечаная подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны (работа з архіўнымі дакументамі, пошук новых фактаў гераізму абаронцаў Айчыны);
• Лепшы архітэктурны праект «Героі Перамогі» – праект распрацоўкі малых архітэктурных формаў, помнікаў, манументаў для ўвекавечання памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны;
• Лепшае эсэ «Абарона радзімы і ёсць абарона сваёй годнасці» – конкурс эсэ;
• Відэаконкурс «Жывы летапіс вайны» – здымка відэаролікаў аб рабоце па ўвекавечанні памяці загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў