11 верасня ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася сустрэча студэнтаў са старэйшым памочнікам пракурора г. Брэста Крупенічам Паўлам Генадзьевічам. Тэма сустрэчы: «Экстрэмізм — праблема сучаснасці».
Павел Генадзевіч распавёў пра прычыны ўзнікнення экстрэмісцкіх арганізацый і пра тое, як моладзь трапляе пад іх уплыў. Ён таксама падзяліўся парадамі аб тым, як пазбегнуць траплення пад уплыў экстрэмістаў і не паддацца на эмацыйныя, але агрэсіўныя заклікі.
Старэйшы памочнік пракурора падкрэсліў, што экстрэмізм уяўляе пагрозу для незалежнасці, суверэнітэту і асноў канстытуцыйнага ладу дзяржавы. І нагадаў пра тое, што адказнасць можа наступіць не толькі за падпіску на экстрэмісцкія рэсурсы, але і за любую іншую супрацьпраўную дзейнасць у гэтай сферы.
У завяршэнне сустрэчы студэнты і супрацоўнікі БрДТУ задалі пытанні старэйшаму памочніку пракурора, на якія Павел Генадзьевіч з задавальненнем адказаў.