Навiны

Адкрыты дыялог «Дарога да зорак» у БрДТУ

10 красавіка 2025 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў адкрыты дыялог «Дарога да зорак», прымеркаваны да Дня касманаўтыкі.

12 красавіка 1961 года савецкі лётчык-касманаўт Юрый Аляксеевіч Гагарын здзейсніў першы ў гісторыі чалавецтва палёт у космас, адкрыўшы новую эру асваення касмічнай прасторы. Менавіта гэтай знамянальнай падзеі было прысвечана мерапрыемства.

Спікерамі сустрэчы сталі ветэраны ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, падпалкоўнікі ў адстаўцы Леанід Іванавіч Кустоў, Мікалай Мікалаевіч Ніканчук і Валерый Аляксеевіч Самасевіч. Яны падзяліліся ўспамінамі аб службе ў РВСП і працы на легендарным касмадроме Байканур, распавялі пра сустрэчы з выдатнымі касманаўтамі.

Студэнтаў асабліва ўразіў аповяд пра тое, што ў распрацоўцы ашалёўкі для касмічнага карабля шматразовага выкарыстання «Буран» удзельнічаў навуковец нашага універсітэта, шматгадовы першы прарэктар Вячаслаў Ігнатавіч Драган. Гэтая сувязь з гісторыяй касмічнай праграмы стала прадметам асаблівага гонару.

Космас застаецца загадкавай і вабнай тэмай, поўнай таямніц і адкрыццяў. Магчыма, сярод цяперашніх студэнтаў знойдуцца тыя, хто працягне слаўныя традыцыі беларускай касманаўтыкі і ўнясе ўклад у даследаванне Сусвету.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў