Навiны

Адзіны дзень інфармавання з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.В. Баравенка

14 красавіка 2025 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшла важная сустрэча ў рамках адзінага дня інфармавання. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Веніямінавіч Баравенка падзяліўся з навучэнцамі сваім бачаннем гісторыі і ўрокамі мінулага.

Уладзімір Веніямінавіч акцэнтаваў увагу на значэнні Вялікай Айчыннай вайны і яе адрозненнях ад Другой сусветнай. Яго прэзентацыя на тэму "Планы нацыстаў, або чым Вялікая Айчынная вайна адрозніваецца ад Другой сусветнай", заснаваная на канкрэтных фактах і дакументах, ярка паказала, якім страшным выпрабаванням падвяргаўся беларускі народ.

Асаблівая ўвага надавалася жорсткім планам гітлераўцаў адносна Беларусі. Уладзімір Веніямінавіч падкрэсліў, што запланаваны генацыд насіў мэтанакіраваны і шматгранны характар, накіраваны на амаль поўнае вынішчэньне карэнных жыхароў краіны і наступнае засяленне тэрыторый нямецкімі перасяленцамі.

Завяршаючы сустрэчу, Уладзімір Веніямінавіч звярнуўся да студэнтаў з заклікам захаваць гістарычную памяць і прыкласці максімум намаганняў для прадухілення паўтарэння жахаў мінулай эпохі.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў