Навiны

Калектыў БрДТУ прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Перамогі

Калектыў студэнтаў і работнікаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта актыўна падтрымаў святкаванне знамянальнай даты — 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На чале з кіраўніцтвам ВНУ калектыў выступіў адзіным ладам на ўрачыстым шэсці, якJT праходзіць штогод па ўсёй краіне.

Рэктар БрДТУ, Сяргей Антонавіч Каспяровіч узначаліў калону прадстаўнікоў БрДТУ. Разам з ім студэнты і супрацоўнікі паказалі свой гонар і павагу да подзвігу ветэранаў, праяўленым у гады вайны.

Студэнты нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае». Моладзь, якая трымала плакаты і транспаранты, выказала падзяку ветэранам і падкрэсліла важнасць перадачы вопыту ад старэйшага пакалення моладзі.

Падзея стала важнай часткай захавання гістарычнай памяці і фарміравання грамадзянскай свядомасці сярод маладых людзей.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў